10 снежня 2004 г. у сталіцы Іспаніі загінуў украінскі грэка-каталіцкі святар-рэдэмптарыст а. Ігар Міхаляк. 6 снежня ён патрапіў у аварыю і праз некалькі дзён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Айцец Ігар нарадзіўся ў 1969 г. у г. Наваявараўск на Львоўшчыне, у 1990 г. ён уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля, вучыўся ў Польшчы, у 1997 годзе высвечаны на святара. У 2001 г. ён арганізаваў першую парафію у Мадрыдзе для духоўнай апекі над украінскімі эмігрантамі.
Па словах яго субратоў, ён вылучаўся асаблівай настойлівасцю, актыўнасцю, жыццярадаснасцю і патрыятызмам. Для многіх ўкраінцаў у Іспаніі ён быў не толькі духоўным апекуном, але і памочнікам у розных справах.
|