Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 02.05.2024, 14:49

Галоўная » Артыкулы » Навіны

У Вінніцы адчынілася Араторыя св. Альфонса
У грэка-каталіцкай парафіі г. Вінніца разам з катэхетычнай школай і гурткамі пачала дзейнічаць араторыя св. Альфонса Лігуоры - Доктара Царквы, заснавальніка Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Араторыя разлічана не толькі на дзяцей і падлеткаў з нашай парафіі. Мы таксама запрашаем і з радасцю прымаем іншых дзяцей.

Араторыю праводзяць аніматары з моладзевай суполкі "Я жыву". Гэтыя сустрэчы арганізаваны з мэтай больш глыбокага пазнання і яднання з Богам, а таксама з мэтай выхаваўчай працы і арганізацыі вольнага часу дзяцей. Аніматары заахвочваюць дзяцей гульнямі, конкурсамі, гісторыямі. Цікавыя, разнастайныя па напрамках і тэматыцы, падабраныя ў адпаведнасці з інтарэсамі, узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі дзяцей, яны нясуць у сабе выдатныя выхаваўчыя і развіваючыя магчымасці.

Араторыя - гэта таксама добрая магчымасць для аніматараў навучыцца многім важным рэчам ад дзяцей.

На нашых сустрэчах мы стараемся гарманічна спалучаць два важных кампаненты: навучанне і гульню. Бо гульню справядліва называюць каралевай дзяцінства, паколькі яна з'яўляецца натуральнай і жаданай дзейнасцю кожнага дзіцяці.

Галоўнай задачай аніматараў з'яўляецца цікавая арганізацыя развівальнага вольнага часу дзяцей, каб у такі просты спосаб спазнаць усе грані зямнога жыцця і разам падарожнічаць у рай.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (14.10.2010)
Праглядаў: 631 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz