У мэтах евангелізацыі хрысціянская супольнасць "Я Жыву" з Вінніцы вырашыла арганізаваць супрацоўніцтва з рэперам, які завецца I-ney. Ідэя палягала ў тым, каб скласці песню на моладзевую хрысціянскую тэматыку.
I-ney з радасцю адгукнуўся і напісаў тэкст песні "Быць чалавекам". Аксана Філь з супольнасці "Я Жыву" спявае меладычны прыпеў у стылі рэп, які чытае I-ney. Акрамя добрага выканання, важным у песні ёсць тэкст, які заахвочвае змяніць жыццё да лепшага і пражываць яго згодна з Божым Словам.
I-ney з'яўляецца адным з нешматлікіх выканаўцаў, які чытае рэп у Цэнтральнай Украіне на роднай мове. Песня была напісаная з нагоды дня заснавання супольнасці "Я Жыву" і адкрывала святкавання гэтай падзеі. У будучыні плануецца запісаць гэтую песню на студыі і зняць на яе кліп.
Такога роду супрацоўніцтва з рэп-выканаўцамі адкрывае шырокія дзверы для евангелізацыі праз хрысціянскія тэксты песень і асабістыя зносіны з музыкамі.