25 красавіка 2010 супольнасць сясцёр рэдэмптарыстак святкавала пострыг і аблачэнне трох сваіх кандыдатак: Наталлі Залескай, Зараны Шаляпіла і Мар'яны Яртым. Разам з сёстрамі, якія падчас пострыгу прынялі новыя імёны: с. Наталля, с. Антонія і с. Тадэя, мы радуемся гэтаму палымянаму сведчанню веры і даверы Богу, Які з вялікай любоўю паклікаў іх на дарогу богапасвячанага жыцця.
Пасля Боскай Літургіі, якая адбылася ў храме св. Язафата ў Львове, сёстры прымалі віншаванні ад сваіх родных, блізкіх і сяброў. На тварах ва ўсіх прысутных былі прыкметныя і радасць, і смутак, і захапленне, а часам нават шкада, якія яны ўкладалі ў словы сваіх віншаванняў.
З гэтага часу сястры пачынаюць наступны этап манаскай фармацыі - навіцыят, які ў нашай супольнасці доўжыцца 2 гады і адзначаны асаблівым паглыбленнем у адносіны з Богам з мэтай самапазнання і ўкаранення ў духоўнасць усходніх сясцёр рэдэмптарыстак. Сясцёр сапраўды чакае радасная, поўная зместу і адначасова нялёгкая дарога за Хрыстом, аднак кожнаму з прысутных яны маглі сёння з упэўненасцю сказаць разам з апосталам: «Усё магу ў Тым, Хто умацоўвае мяне» (Флп. 4, 13).
Няхай Госпад падтрымлівае і ўмацоўвае іх на гэтым шляху сваёй ласкай, а мы будзем памятаць іх у нашых малітвах.
|