Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 21.11.2024, 14:47

Галоўная » Артыкулы » Навіны

"Царкоўны менеджмент і служэнне свецкіх"
5-6 траўня 2011 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў семінар "Царкоўны менеджмент і служэнне свецкіх", арганізаваны сакратарыятам па справах супрацоўніцтва са свецкімі асобамі Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Праводзілі семінар рэдэмптарысты з Ірландыі а. Кон Кейсі і а. Шеймас Энрайт.

Удзел у дадзеным мерапрыемстве прынялі свецкія з парафій рэдэмптарыстаў, браты-рэдэмптарысты і сёстры-рэдэмптарысткі.

Лектары прадставілі багаслоўскія аспекты свецкага служэння ў Царкве, падзяліліся ірландскім досведам у гэтай сферы і прадэманстравалі напрацоўкі Дублінскай правінцыі рэдэмптарыстаў, змешчаныя у Інтэрнэце. Цікавым для ўсіх быў таксама даклад пра св. Альфонса, які ўсю сваю пастырскую працу і багаслоўскія погляды фармаваў, улічваючы патрэбы і чаканні канкрэтных людзей, сярод якіх ён жыў.

Акрамя тэарэтычнай базы, айцы арганізавалі працу ў групах, падчас якой усе ўдзельнікі семінара аналізавалі пэўныя праблемы і шукалі адказы на вызначаныя пытанні, спрабуючы сябе ў стратэгічным планаванні.

Завяршыўся семінар уручэннем сертыфікатаў удзельнікам.


Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (07.05.2011)
Праглядаў: 779 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz