Пакуль наша група
з Менску ехала ў Рым на моладзевае спатканне, арганізаванае супольнасцю Тэзэ з 28 снежня да 2 студзеня
2013 г., у нас была добрая нагода для знаёмства. Гэта заўседы цікавы досвед –
пазнаць новых хрысціян і навучыцца чагосьці ад іх. Пад час падарожжа
для ўдзельнікаў праводзіліся духоўныя навукі. Моладзь магла сама прапанаваць
тэму. Тэмы былі вельмі практычныя, стасаваліся кожнага з нас і нашага духоўнага
жыцця. Гэта была добрая нагода заглыбіцца ў свет унутранай духоўнай барацьбы. У Рыме члены
нашай групы жылі на 5 парафіях. Канешне, знаёмства з моладдзю розных краін
заўсёды адчыняе новыя гарызонты. Нягледзячы на тое, што мы былі раскіданыя па
розных часцінах горада, мы стараліся трымацца разам, пасля малітвы чакалі адзін
аднаго каля выхаду з царквы, каб разам праводзіць час. Безумоўна,
велізарнае ўражаньне рабіў сам старажытны горад. Незабыўнай была і малітва ў
вялікіх старажытніх базіліках. |