Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.04.2024, 12:45

Галоўная » Артыкулы » Парафія МБНД

Хрыстос хрысціўся ў Ярдане
6 студзеня 2013 г. грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску адсвяткавала свята Хрышчэння Гасподняга.

Увечары 5 студзеня а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, адслужыў святочную Вячэрню, пасля якой адбылося Вялікае Вадасвяцце. У сваім слове да вернікаў айцец нагадаўшто гэтае свята з'яўляецца адным з найстарэйшых у царкве і называецца таксама Богаяўленнем - паколькі ўпершыню ў гісторыі людству адкрыліся тры Божыя Асобы.  Урачыстасць прадоўжылася святою вячэраю для парафіі. Радасць свята з вернікамі раздзяліў таксама дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату імя блаславёнага Мікалая Чарнецкага БГКЦ а. Яўген Усошын.

Святую Літургію ў дзень свята ўзначаліў а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст. У казанні ён звярнуў увагу на словы малітвы на асвячэння вады, што цудоўна перадаюць веліч падзеі, якую мы ўзгадваем у гэты дзень: "Сёння настаў для нас час святочны, і хоры святых збіраюцца разам з намі, анёлы і людзі супольна святкуюць. Сёння ласка Духа святога ў выглядзе голуба зышла на ваду. Сёння незаходнае сонца заззяла і свет прасьвятліўся промнямі Гасподняга святла. Сёння месяц асвятляе свет яснымі промнямі. Сёння ясныя зоркі ззяннем сваім сусвет упрыгожваюць. Сёньня хмары з нябёсаў росяць дождж праўды на людзей. Сёння Няствораны дабравольна прымае ўскладанне рук ад стварэння. Сёння прарок і прадвеснік, падышоўшы да Уладара, стаіць і ўвесь дрыжыць, бо бачыць спагаду Божую да нас. Сёння воды Ярдану ператвараюцца ў лекі для людзей прыйсцем Гасподнім. Сёння ўсё стварэнне поіцца тайнымі струменямі. Сёння грахі людзкія абмываюцца Ярданскімі водамі. Сёння рай адчыняецца людзям і сонца праведнасці ззяе для ўсіх нас".

Катэгорыя: Парафія МБНД | Дадаў: zmicier (10.01.2013)
Праглядаў: 911 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz