У
сакавіку гэтага
года настаяцель рэдэмптарысцкай місіі ў Пракоп'еўску (Сібір) а. Дзмітрый Навасад, CSsR
вярнуўся ў Львоў, каб там працягнуць сваё лячэнне. На працягу двух апошніх
месяцаў функцыі настаяцеля выконваў а. Руслан Піх CSsR , а 17
красавіка 2010 года ў Пракоп'еўск прыбылі новыя святары: а. Віталь Аляшчук, CSsR як
настаяцель місіі і парафіяльнай грамады і а. Багдан Гелета, CSsR.Разам з імі прыляцеў а. Іван Горбань CSsR ,
правінцыйны эканом і надзвычайны дараднік Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў.
На наступны дзень перад
Святой Літургіяй, а пазней перад Святой Імшою а. Іван Горбань, CSsR ад імя протаігумена а. Васіля Іваніва, CSsR прадставіў парафіянам новых святароў, пажадаў ім плённага служэння Богу
і людзям, а таксама падзякаваў а. Руслану CSsR, які пакідае
Сібір у пачатку чэрвеня, за служэнне. Пасля гэтага адбылося
пасвячэнне святарскіх рызаў, якія сшылі ў Львове на ахвяраванні парафіянкі з Пракоп'еўска.
Айцец Багдан Гелета, CSsR быў высвечаны на святара 25 лістапада мінулага году. Таму ў Пракоп'еўску ўзначаліў Святую Літургію, паколькі гэта была яго прыміцыйная Літургія ў
дадзенай грамадзе. Пасля Літургіі ўсе
вернікі мелі магчымасць атрымаць асаблівае блаславенне і памятны
абразок.