Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.04.2024, 11:40

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Місія на Золачыўшчыне
З 31 кастрычніка па 7 лістапада 2010 г. з блаславення ўладыкі Бенядыкта, біскупа-памочніка Львоўскай архіяпархіі УГКЦ, у в. Рамязіўцы Залочаўскага р-на Львоўскай вобл. адбылася Святая Місія, якую правялі айцы Рыгор Палыга CSsR, Віталь Назар CSsR, браты Павел Вус CSsR, Раман Боляк CSsR і сёстры Кангрэгацыі св. Язэпа Эмілія і Кацярына.

На працягу тыдня місіянеры наведалі ўсе дамы дадзенай парафіі, правялі асобныя сустрэчы: у сельскім савеце, на прадпрыемстве па вытворчасці мэблі, з настаўнікамі і вучнямі школы, дзецьмі і выхавальнікамі дзіцячага садка, з Архібратствам Маці Божай Нястомнай Дапамогі і царкоўным хорам. Незабыўнае ўражанне зрабіла на ўсіх вернікаў аднаўленне хрышчэння і шлюбных абяцанняў, падзячныя малітвы за ўраджай, малітвы на аздараўленне каля мошчаў бл. Мікалая Чарнецкага, CSsR і шмат іншых духоўных мерапрыемстваў.

Місія закончылася ў нядзелю святкаваннем храмавага свята св. Зміцера і ўрачыстым паходам з місійным крыжам. Выказваем шчырую падзяку айцу-параху Алегу Пігію за добрую арганізацыю Святой Місіі і падтрымку місіянераў на працягу цэлага тыдня.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (13.11.2010)
Праглядаў: 727 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz