15 красавіка 2010 г. львоўскі арцыбіскуп Ігар Возняк, CSsR асвяціў крыж для царквы манастыра блаславёнага Зянона Кавалыка, CSsR. Пасвячэнне адбылося ў будынку манастыра, які будуецца ў Львове на вул. Хутароўцы, дзе размесціцца студэнцкі дом Львоўскай Правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў.
У асвячэнні прынялі ўдзел протаігумен Львоўскай Правінцыі КНА а. Васіль Іваніў, рэктар Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа а. Мікалай Фрадына, айцы і браты рэдэмптарысты, а таксама будаўнікі, якія будуюць манастыр.
|