XХIVГенеральная Капітула Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, якая адбылася ў кастрычніку 2009 года ў Рыме, стварыла на сусветным узроўні пяць так званых «Канферэнцый», каб лепш скаардынаваць супрацоўніцтва ў найважнейшых сферах: пастаральныя праекты, міжправінцыйныя супольнасці, фармацыя (навучанне студэнтаў), фінансавая салідарнасць.
На асамблеі ў італьянскім мястэчку Картона былі зацверджаны статуты «Канферэнцыі Еўропа». Шмат увагі было нададзена дыскусіі над пытаннямі пастаральнай працы з мігрантамі і моладдзю, фармацыі. Ажыццяўленне некаторых праектаў патрабуе стварэння міжнародных супольнасцяў, над чым і будзе працаваць «Канферэнцыя».
На асамблеі былі абраныя тры кандыдаты на будучага каардынатара. Адзін з іх будзе ў красавіку прызначаны Генеральным Саветам на гэтую пасаду. Гэтымі кандыдатамі з'яўляюцца: Jacek Zdrzalek (Варшава), Serafino Fiore (Неапаль) і Ronny McAinch (Лондан).
На асамблеі былі агучаныя прапановы адносна будучыні рэзідэнцыі каардынатара: Вена, Парыж, Кракаў і Буссаленга.
Аднаго вечара для ўдзельнікаў асамблеі была адслужана Святая Літургія ў бізантыйскім абрадзе. Таксама мела месца агульнае паломніцтва ў Асіж.
Львоўскую правінцыю рэдэмптарыстаў прадстаўлялі на асамблеі протаігумен а. Ігар Каліснык і а. Уладзімір Груца. Паколькі Львоўская правінцыя налічвае больш за сто членаў, то яна прадстаўлена на асамблеях «Канферэнцыі Еўропы» на бліжэйшыя чатыры гады протаігуменам і адным дэлегатам. Наступная асамблея адбудзецца ў кастрычніку 2011 года ў г. Дублін (Ірландыя).
На тэрыторыі «Канферэнцыі Еўропа» нясуць сваё служэнне каля 1800 рэдэмптарыстаў (святары, браты, студэнты з зарокамі), якія жывуць у розных правінцыях і віцэ-правінцыях. Львоўская правінцыя налічвае ў цяперашні час 114 членаў.