У сераду, 8 кастрычніка 2008 г., у капліцы манастыра св. Альфонса ў Львове адбылася Святая Літургія на беларускай мове, удзел у якой прыняло сем чалавек. Адслужыў Літургію а. Міхаіл Іваняк, CSsR. Такую літургію плануецца служыць кожны месяц.
Першыя спробы распачаць Літургію на беларускай мове ў Львове пачаліся ў 2007 г. Для гэтага з Беларусі прыязджалі святары, але з арганізацыйных праблем гэтыя спробы спыніліся. Пры сустрэчы з Апостальскім Візітатарам для грэка-каталікоў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам летам гэтага года сваю дапамогу ў гэтай справе прапанаваў протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў а. Васіль Іваніў. Менавіта з яго блаславення адбылася гэтая першая служба на беларускай мовай у манастыры рэдэмптарыстаў. 



|