17жніўня 2008 г. у царкве св. Ясафата ў Львове пяць братоў-рэдэмптарыстаў склалі свае вечныя абеты послуху, чысціні і ўбоства: Андрэй Дабравецкі, Багдан Гелета, Андрэй Юркевіч, Васіль Мельнічэнка і Апалінарый Мікалаеў, які ўзяў сабе манаскае імя Антоній у гонар беларускага пакутніка, Слугі Божага экзарха Антонія Неманцэвіча, забітага немцамі ў 1943 г.
Абеты прымаў протаігумен Львоўскай правінцыі ЧНА а. Васіль Іваніў. Таксама прысутнічалі а. Хуан Лясса дэ ля Вега, які быў архімандрытам Кангрегацыі да 1997 г., а. Ігар Кандраццеў з супольнасцю "Мараната" грэка-каталіцкай парафіі Брэста (Беларусь) і ігумен манастыра студытаў у Полацку (Беларусь) ерм. Лявонцій.
|