Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:11

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Вышкал для валанцёраў
12-14 лютага 2010 г. у манастыры св. Альфонса адбыўся II вышкал ўкраінскіх валанцёраў на Міжнародны з'езд рэдэмптарысцкай моладзі, які адбудзецца ў жніўні 2010 года ў Львове. Працаваць на валанцёрскіх пачатках адклікнуліся 50 чалавек моладзі з украінскіх парафій рэдэмптарыстаў.

Удзельнікі прыбывалі з вечара пятніцы. У суботу ў 9 гадз. сумеснай малітвай пачаўся вышкал. На першай сустрэчы аргкамітэт азнаёміў усіх з распрацаванай тэматыкай з'езду, праграмай і раскладам дзён. На трэнінгу на тэму «Лідэрства і пастырства», які праводзіла псіхолаг Вольга Віцюк, усе ўдзельнікі вызначалі ўласцівыя лідэрам рысы і характарыстыкі, працуючы ў групах.

Пасля абеду будучых валанцёраў чакала прэзентацыя месца правядзення з'езду з праглядам фатаграфій. Потым падзяліліся на дзве асноўныя групы: моўную і тэхнічную.

Увечары ўсе ўважліва слухалі лекцыю п. Аксаны аб асноўных правілах аказання першай медыцынскай дапамогі.

А пазней адбыліся невялікія запусты, паколькі з панядзелка пачынаўся Вялікі Пост. Кожная супольнасць падрыхтавала забаўляльную гульню. На заканчэнне - супольная малітва, якую правяла супольнасць «Ангелятко» з Івана-Франкоўска.

У нядзелю пасля Святой Літургіі адбылася малітва з чынам прабачэння, якая кранула сэрцы многіх. Без слёз не абышлося і на разьвітанні. Наступная сустрэча адбудзецца ўжо напярэдадні самога з'езду.
Шчыра дзякуем усіх, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні падрыхтоўкі.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (21.02.2010)
Праглядаў: 395 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz