Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:03

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Велікапосныя рэкалекцыі ў г. Наваявараўск
14-17 cакавіка 2010 г. былі праведзены велікапосныя рэкалекцыі на парафіі св. Пятра і Паўла г. Наваявараўска на Львоўшчыне. Рэкалекцыі праводзіў а. Уладзімір Груца, КНА. Удзел у духоўных практыкаваннях прынялі некалькі тысяч вернікаў, якія раздумвалі над важнасцю малітвы і пакаяння ў жыцці хрысціяніна. Варта адзначыць прысутнасць на рэкалекцыях вялікай колькасці дзяцей, якія знаходзіліся ў пастаянным дыялогу з рэкалектантам.

У рамах рэкалекцый у храме таксама адбыўся Хрэсны Шлях, які сваімі роздумамі і спевамі суправаджалі браты-рэдэмптарысты са Львова. Пасля яго завяршэння ўсе прысутныя маглі сімвалічна прынесці да крыжа каменьчык як праяву ўласных цяжкасцяў і цярпенняў і атрымаць Слова жыцця ў выглядзе цытаты з Бібліі, пацалаваўшы ікону мукаў Хрыстовых.

Хай пасеянае слова Божае прарастае ў сэрцах верных і прыносіць шчодрыя плады!
 
 
 
 
 
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (21.03.2010)
Праглядаў: 377 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz