Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.10.2017, 09:03

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Вечныя зарокі сёстраў-рэдэмптарыстак
Напярэдадні IX Міжнароднага з'езду рэдэмптарысцкай  моладзі, у нядзелю 8 жніўня 2010 г., дзве сястры рэдэмптарысткі Кліменція Банга і Міхаіла Лізак склалі вечныя зарокі. Боская Літургія, у часе якой сёстры паабяцалі пажыццёвыя убоства, чысціню і паслухмянасць, а таксама служэнне найбольш бедным і апушчаным у духу св. Альфонса Лігуоры, адбылася ў храме святамучаніка Язафата ў суправаджэнні спеву моладзевага хору «У руках Марыі» з г. Івана-Франкоўска.

Узначаліў Літургію протаігумен Львоўскай правінцыі аа. рэдэмптарыстаў а. Васіль Іваніў. Зарокі сясцёр прыняла генеральная настаяцелька Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найсвяцейшага Адкупіцеля с. Энеліз Герцыг.

Пасля Службы ў манастыры св. Альфонса адбылося святкаванне, на якім прысутнічалі, акрамя сясцёр, айцоў, братоў і родных, таксама маладыя людзі з многіх краін свету, якія прыехалі ва Ўкраіну ў якасці валанцёраў Міжнароднага з'езду рэдэмптарысцкай моладзі.

Вечныя зарокі сясцёр Кліменціі і Міхаілы - не толькі вялікае сведчанне і свята для рэдэмптарысцкай супольнасці ва Ўкраіне, але і за яе межамі. Больш за тое, яны сталі добрай нагодай для прысутнай моладзі ўбачыць чарговы прыклад поўнага пасвячэння Богу.

Фотагалерэя >>>


Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (16.08.2010)
Праглядаў: 353 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz