Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:01

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Валанцёры ў манастыры св. Герарда
У суботу, 7 жніўня 2010 г., валанцёры Міжнароднага з'езду рэдэмптарысцкай моладзі "Львоў 2010" наведалі манастыр св. Герарда ў Гняздзічаве (Кахавіна) (навіцыят Львоўскай правінцыі CSsR), вядомы цудатворнай іконай Багародзіцы. За акном нашага аўтобуса марасіў дробны дожджык. Досыпаючы ва ўтульных крэслах, мы набліжаліся да адной са святыняў украінскага народа.
 
Сустрэў гасцей настаяцель манастыра св. Герарда а. Пётр Лаза, CSsR, які павіншаваў замежных валанцёраў і запрасіў на Святую Літургію. Падчас Боскай Літургіі а. Уладзімір Сабат, CSsR, магістар навіцыяту, выказаў пажаданне ўсім удзельнікам з'езду: каб на ўсе нягоды, на ўсе перашкоды мы адказвалі усмешкай, і заклікаў усіх усміхацца.
 
Далей нас чакаў смачны абед, пасля якога адбылася своеасаблівая размінка - танцы. А потым - «15-хвілінная» экскурсія, якая доўжылася амаль гадзіну. Цвіком праграмы была Вялікая гульня, дзе валанцёры акунуліся ў свет дзяцінства. Захапляльная гульня «Squash» зсябравала замежных валанцёраў з мясцовымі дзецьмі.
 
Пасля вячэры а. Пётр пажадаў шчаслівай дарогі, і мы адправіліся ў Львоў.
 
Святаслаў Вонс, Львоў
 
 
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (09.08.2010)
Праглядаў: 392 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz