Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:17

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Святая Місія ў в. Клімкіўцы
19-25 ліпеня 2010 г. рэдэмптарысты правялі місію ў в. Клімкіўцы Підвалочыскага р-на Цярнопальскай вобл. Удзел у правядзенні місіі прынялі а. Васіль Іваніў, протаігумен Львоўскай правінцыі КНА, а. Ігар Паўлій CSsR, а. Рыгор Палыга CSsR, браты Ерамія Возняк, Сцяпан Пастушчак, Багдан Хаванец, Яраслаў Тарнаўскі, Сцяпан Андрусышын і Юры Сывык.

У вёсцы існуе звычай сустракаць місіянераў у казацкім адзенні верхам на конях і так суправаджаць да самай царквы. Падыходзячы да царквы, місіянераў сустрэў парах з вернымі. У царкве адправілі малебен, айцец-протаігумен прамовіў навуку, а ўвечары адбылася першая сустрэча з моладдзю, за працу з якой быў прызначаны адказным а. Ігар Паўлій, CSsR.

Паколькі настаяцель служыць для чатырох вёсак, то місіянеры падзяліліся: два браты з протаігуменам а. Васілём Іванівым, CSsR засталіся ў Клімкіўцах, два браты з а. Ігарам Паўліём, CSsR скіраваліся да в. Цярпіліўка і два браты з а. Рыгорам Палыга, CSsR - да в. Скорыкі.

Асноўным пунктам місіі былі Клімкіўцы. Звычайным распарадкам былі Ютрань і Служба Божая з місіянерскай навукай раніцай, заняткі з дзецьмі днём, супольны ружанец, малебен з місіянерскай навукай і сустрэча з моладдзю ўвечары.

У Цярпіліўцы і Скорыках айцы з братамі праводзілі Канікулы з Богам для дзяцей. У чацвер для моладзі было арганізавана вогнішча. У суботу пасля абеду з нагоды 100 гадоў царквы і місій у вёсцы дзеці з моладдзю выступілі з канцэртам.

У нядзелю пасля Ютрані і Службы Божай адбыўся паход з Місійным Крыжам па вёсцы. Крыж неслі па чарзе спачатку мужчыны, затым святары і браты, далей жанчыны, юнакі і дзяўчаты. І на заканчэнне Крыж быў усталяваны каля царквы ў памяць праведзенай місіі.
 
 
 





Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2010/20100730_3.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (30.07.2010)
Праглядаў: 462 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 5.0/2 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz