Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 15.12.2017, 16:06

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Сеем Божае Слова
З 25 па 28 лютага 2010 г. рэдэмптарысты а. Васіль Іваніў, а. Ігар Паўлій і браты Дзмітрый Кіт і Раман Халус праводзілі рэкалекцыі ў в. Галавецка Старосамбірскага р-ну Львоўскай вобласці па запрашэнні параха вёскі а. Паўла Калясы. З сабой на рэкалекцыі місіянеры прывезлі таксама ікону Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая захоўваецца ў царкве св. Язафата ў Львове.

Айцоў і братоў на рэкалекцыях з хлебам-соллю сустрэлі парафіяне. Моладзь вершамі прывітала Багародзіцу. Пасля гэтага ў царкву
ўрачыста ўнеслі ікону і выставілі яе на тэтрапод для ўшанавання. Адразу адбыўся малебен да Багародзіцы і рэкалекцыйная навука, а браты правялі кароткую сустрэчу з моладдзю на тэму сяброўства.

У наступныя дні рэкалекцый раніцай адпраўлялася Святая Літургія, пасля якой былі рэкалекцыйныя навукі. На пропаведзях айцы падкрэслівалі каштоўнасць посту, звярталі ўвагу на фігуру Хрыста як на прыклад здзейсненага посту, прапаведавалі пра вялікую Божую міласэрнасць і апошнія рэчы.

У пятніцу, па запрашэнні дырэктара школы, місіянеры абвяшчалі Слова Божае для вучняў усіх класаў, за што выказваюць шчырую падзяку дырэктару і настаўнікам. Вечарам браты правялі сустрэчу з дзецьмі: кароткая катэхізацыя і гульні. Пасля гэтага адбыўся Крыжовы Шлях, разважанні над якім падрыхтавалі дзеці і настаўнікі. На працягу рэкалекцый актыўны ўдзел у сустрэчах прымала моладзь, якая была адкрыта на размову і слуханне слова Божага. На сустрэчах абмяркоўваліся тэмы каштоўнасцяў і посту.

У суботу і нядзелю з іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі наведалі суседнюю вёску Гвіздзец, дзе дзейнічае Брацтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Тут айцы спавядалі, сумесна маліліся з членамі Брацтва і адслужылі Літургію.

Завяршыліся рэкалекцыі ў нядзелю. Падчас Літургіі айцец прамовіў апошнюю навуку, а на заканчэнне місіянеры і парафіяне ўзаемна падзякавалі адзін аднаму за час духоўнага аднаўлення.

Дзейнасць рэдэмптарыстаў на гэтых землях ужо мае сваю перадгісторыю. Парафіяне ўспамінаюць Службы Божыя падчас падполля, якія служыў а. Уладзімір Мыцак, КНА. У 2008 г. у гэтай вёсцы а. Віталь Назар, КНА з а. Васілём Ліныцам, КНА правялі місію. А ў мінулым годзе тут былі арганізаваны Канікулы з Богам для дзяцей, якія правёў а. Багдан Гелета, КНА.



Крыніца: http://www.cssr.lviv.ua/news/2010/20100305.html
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (10.03.2010)
Праглядаў: 461 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz