Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:18

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Рэкалекцыі ў Кіраваградзе
З 28 па 30 мая 2010 г. у г. Кіраваградзе на запрашэнне параха а. Івана Трацяка адбыліся рэкалекцыі. Іх праводзілі протаігумен Львоўскай правінцыі КНА а. Васіль Іваніў, а. Ігар Паўлій, CSsR, а таксама браты Дзмітрый Кіт, Юрый Сас і Раман Халус.
 
У Кіраваградзе зараз ёсць невялікая драўляная царква, у якой праходзяць набажэнствы кожны дзень: Літургія і Вячэрня. У нядзелю храм запоўнены вернікамі, якія прыязджаюць на набажэнствы нават з супрацьлеглага канца горада, вытрачаючы на дарогу больш за гадзіну. На царкоўным двары будуецца вялікая царква. Зараз ужо ёсць падмурак і ўзводзяцца калоны храма. Праца ідзе непрыкметна, але пастаянна.
 
Рэкалекцыі пачаліся ў пятніцу ўвечары сустрэчай іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі і ўстанаўленнем яе ў царкве на тэтраподзе для ўшанавання. Пасля гэтага пачалася Святая Літургія, на якой а. Васіль Іваніў, CSsR прамовіў першую рэкалекцыйную навуку, цэнтрам якой была Багародзіца. Па заканчэнні Службы Божай святары з вернымі памаліліся малебен да Багародзіцы, а затым вернікі атрымалі магчымасць прыступіць да іконы.
 
У суботу раніцай адбылася Служба Божая, другая рэкалекцыйная навука і акафіст да Маці Божай Нястомнай Дапамогі перад іконай, увечары памаліліся Вячэрню, малебен да Багародзіцы, а таксама выслухалі трэцюю рэкалекцыйную навуку.
 
У апошні дзень айцец Васіль звярнуўся да прысутных на Святой Літургіі з чацвёртай навукай і выказаў словы падзякі за ўдзел у духоўным аднаўденні парафіі. Па заканчэнні Літургіі адбыўся абход вакол храма з іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а браты на ганку храма зрабілі канцэрт рэлігійнай песні ў суправаджэнні гітары і цытат-разважанняў. Айцец Васіль Іваніў акрамя таго сабраў членаў Брацтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі і прыняў да яго трох асобаў, а таксама прамовіў да іх асобную навуку, тлумачачы абавязкі членаў Брацтва і важнасць Багародзіцы ў нашым штодзённым жыцці.
 
У гэты ж дзень рэкалекцыйная група разам з дэканам а. Іванам Трацяком наведала в. Чырвонавершка на Кіраваградчыне, у якой ёсць адноўленая тры гады таму царква, пераробленая са звычайнага дома. Ад 1928 да 2007 года царквы ў вёсцы не было. Парахам там з'яўляецца а. Віктар Прыйдун. Святары разам з парафіянамі памаліліся малебен да Багародзіцы. З духоўным словам да прысутных звярнуўся а. Васіль Іваніў. Тут жа адбыўся кароткі канцэрт у выкананні братоў. Была гасцінная і ветлівая, а нават сямейная атмасфера; супольнасць ядналася ў храме вакол Хрыста і Багародзіцы.
 
З гэтай вёскі мы адправіліся ў в. Уладзіміраўка. Парахам тут з’яўляецца а. Іван Проць. Набажэнствы праводзяцца ў памяшканні бібліятэкі, частку якой аддалі пад карыстанне парафіяльнай суполцы. Праграма была такая ж, што і ў папярэдняй вёсцы. Людзі маліліся, уважліва слухалі, а пасля набажэнства мы яшчэ доўга дзяліліся думкамі, размаўлялі адзін з адным.
 
 
 
 
 
 
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (09.06.2010)
Праглядаў: 363 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz