Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 23.11.2017, 11:22

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Новыя місіянеры ў Сібіры
У сакавіку гэтага года настаяцель рэдэмптарысцкай місіі ў Пракоп'еўску (Сібір) а. Дзмітрый Навасад, CSsR вярнуўся ў Львоў, каб там працягнуць сваё лячэнне. На працягу двух апошніх месяцаў функцыі настаяцеля выконваў а. Руслан Піх CSsR , а 17 красавіка 2010 года ў Пракоп'еўск прыбылі новыя святары: а. Віталь Аляшчук, CSsR як настаяцель місіі і парафіяльнай грамады і а. Багдан Гелета, CSsR. Разам з імі прыляцеў а. Іван Горбань CSsR , правінцыйны эканом і надзвычайны дараднік Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў.

На наступны дзень перад Святой Літургіяй, а пазней перад Святой Імшою а.
Іван Горбань,
CSsR ад імя протаігумена а. Васіля Іваніва, CSsR прадставіў парафіянам новых святароў, пажадаў ім плённага служэння Богу і людзям, а таксама падзякаваў а. Руслану CSsR, які пакідае Сібір у пачатку чэрвеня, за служэнне. Пасля гэтага адбылося пасвячэнне святарскіх рызаў, якія сшылі ў Львове на ахвяраванні парафіянкі з Пракоп'еўска.

Айцец Багдан Гелета,
CSsR быў высвечаны на святара 25 лістапада мінулага году. Таму ў Пракоп'еўску ўзначаліў Святую Літургію, паколькі гэта была яго прыміцыйная Літургія ў дадзенай грамадзе. Пасля Літургіі ўсе вернікі мелі магчымасць атрымаць асаблівае блаславенне і памятны абразок.






Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (20.04.2010)
Праглядаў: 350 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz