Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.10.2017, 09:00

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Місія ў Явараве

З 2 па 9 мая 2010 г. у г. Явараве Львоўскай вобл. на парафіі Пакрову Найсвятой Багародзіцы адбылася Святая Місія, якую правялі рэдэмптарысты а. Віталь Назар і а. Раман Жыравецкі і сёстры рэдэмптарысткі Івана Дзмітрыў, Тэрэза Вадзяная і Вера Казак. Гэтая падзея адбылася дзякуючы запрашэнню мясцовага параха а. Уладзіміра Шыдлоўскага.

На працягу тыдня місіянеры неслі Добрую Навіну пра Хрыста Збавіцеля ва ўсе сэрцы, дамы і ўстановы, якія знаходзяцца на тэрыторыі парафіі. У вайсковай частцы адбыліся сустрэчы з салдатамі, якія праходзяць тэрміновую службу, і з афіцэрскім складам. У школе і дзіцячым садку місіянеры сустрэліся з педагагічным
і калектывамі і правялі заняткі для ўсіх выхаванцаў. У афіцэрскім інтэрнаце адбылася сустрэча з дзяржаўнымі службоўцамі і работнікамі розных устаноў горада.

Акрамя таго, кожны дзень раніцай і ўвечары мы збіраліся ў храме на сумесныя набажэнствы і місійныя навукі. Адбыўся Крыжовы Шлях вуліцамі горада і паход на могілкі, адб
ыліся аднаўленне абяцанняў Сакрамантаў Хрышчэння і Шлюбу, малітва за ўраджай, бласлаўленне нованароджаных, малітоўны чын на аздараўленне, станавыя навукі для хлопцаў, дзяўчат, мужчын і жанчын.

На вячэрніх сустрэчах моладзі мы разам разважалі над сэнсам чалавечага жыцця і яго фундаментальнымі каштоўнасцямі.

Традыцыйна Святая Місія завяршылася асвячэннем і устаноўкай памятнага Місійнага Крыжа.















Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (12.05.2010)
Праглядаў: 383 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz