Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:17

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Місія ў Гарадку
З блаславення ўладыкі Тараса Сеньківа, біскупа Стрыйскага, 18-25 ліпеня 2010 г. у горадзе Гарадку Львоўскай вобл. на парафіі Дабравешчання Найсвятой Багародзіцы з нагоды 500-годдзя храма адбылася парафіяльная місія. Місію правялі айцы рэдэмптарысты а.Віталь Назар, а. Уладзімір Сабат і сёстры базылянкі с. Севасціяна Зінькевіч і с. Ерамія Сцебліна.

На працягу цэлага тыдня місіянеры з Божым Словам наведвалі розныя ўстановы горада: раённую адміністрацыю, мэрыю, міліцыю, садок, школу-інтэрнат, шпіталь, швейную фабрыку. Незабыўнае ўражанне на місіянераў аказалі сустрэчы з настаўнікамі розных школ, лекарамі, выхавальнікамі, моладдзю і дзецьмі розных узростаў. На працягу тыдня да святой таямніцы Пакаяння прыступіла, па падліку а. Стэфана, параха храма, каля дзвюх тысяч вернікаў.

З задавальненнем сёстры прапаведавалі станавыя навукі для дзяўчат і жанчын, працавалі з дзецьмі і моладдзю. А айцы ўдзялялі Святых Тайн і прагалошвалі місіянерскія навукі.

У пятніцу ўсе мелі магчымасць памаліцца ля мошчаў бл. Пятра Вергуна, якія былі выстаўленныя ў храме, а ў суботу на мясцовых могілках маліліся за памерлых вернікаў.

Святая Місія скончылася Архіярэйскай Святой Літургіяй з нагоды 500-годдзя храма, якую ўзначаліў уладыка Тарас.
 
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (30.07.2010)
Праглядаў: 367 | Рэйтынг: 5.0/1 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz