Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 19.10.2017, 09:05

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Фінал Конкурсу св. Альфонса
1 жніўня 2010 года ў Цярнопалі адбыўся фінальны тур Другога конкурсу аўтарскай духоўна-мастацкай творчасці імя св. Альфонса дэ Лігуоры. Ён праходзіў у місіянерскім цэнтры рэдэмптарыстаў г. Цярнопаля.

Свае аўтарскія работы прадставілі 146 канкурсантаў з розных абласцей Украіны, а таксама з Польшчы і Беларусі.

Аўтарскія работы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва прадставіла выстава, якая здзіўляла наведвальнікаў багаццем работ, глыбінёй духоўнага бачання жыцця, унутранага свету чалавека, цікавымі і арыгінальнымі мастацкімі сродкамі.

У конкурснай праграме ў намінацыях музычнага і літаратурнага мастацтва былі прадстаўлены аўтары, у актыве якіх сучасныя духоўныя песні, інструментальныя творы, паэзія і проза.

Цэлы шэраг цікавых актуальных праблем быў узняты падчас працы круглага стала «Духоўна-мастацкая творчасць як імгненне сустрэчы з ісцінай». Канкурсанты, члены журы і госці абмяняліся меркаваннямі і асабістым вопытам пра асаблівасці працэсу духоўнай творчасці, выказалі ўласныя бачанні і пажаданні па далейшай працы Конкурсу.

Завяршальным акордам конкурсу стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўручэнне падарункаў ўсім канкурсантам.

Выканаўчая дырэкцыя Конкурсу








Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (06.08.2010)
Праглядаў: 338 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz