Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 26.09.2017, 11:17

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Чатыры святы
14 студзеня ў календары пазначана трайным святам: Абразанне Госпада нашага Ісуса Хрыста, св. Васіля Вялікага і Новы год па юліянскім стылі. Супольнасць рэдэмптарыстаў ў гэты дзень мае яшчэ адну радасць - імяніны протаігумена а. Васіля Іваніва, КНА.

На свята ў манастыр св. Альфонса ў Львове сабраліся субраты з розных манастыроў і госці. Пасля прывітання ад ігумена, айца-настаяцеля павіншавалі браты-студэнты разам з прэфэктам а. Міхайлам Іваняком, КНА, якія паставілі сцэнку пра Меланку.

Апошнім мерапрыемствам ў гэты дзень быў выбар апекуноў на новы год за старым звычаем Кангрэгацыі. Кожны субрата Львоўскай правінцыі атрымаў новага святога апекуна на 2010 год, а таксама цноту, у якой ён будзе асабліва практыкавацца на працягу года, і інтэнцыю, у якой ён будзе маліцца.






Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (22.01.2010)
Праглядаў: 390 | Рэйтынг: 5.0/1 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz