Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля
Навіны
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Навіны [75]
Навіны Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвятога Адкупіцеля
Відэа [21]
Парафія МБНД [7]
Навіны парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Анонс [0]
Пропаведзі [7]
БГКЦ [1]
Навіны Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
Сусветная Царква [1]
Навіны Каталіцкай Царквы ў свеце.

Форма уваходу

Пошук

Сябры сайта



Онлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Вітаем Вас, Гость · RSS 15.12.2017, 16:04

Галоўная » Артыкулы » Навіны

Адкупленне: як мы ім жывем
4 верасня 2010 г. у манастыры св. Альфонса ў Львове прайшоў дзень духоўнага аднаўлення для братоў-студэнтаў. Правёў яго а. Ганс Шальк, CSsR з Мюнхенскай правінцыі. Тэмай дня аднаўлення было «Адкупленне: як мы ім жывем». Перакладаў для братоў з нямецкай мовы а. Уладзімір Груца, CSsR.

На першай канферэнцыі айцец адзначыў, што для рэдэмптарыстаў характэрна спалучэнне спаглядання і місіі. Гаворачы пра адкупленне, мы павінны глядзець на самога Хрыста Адкупіцеля. А. Ганс назваў тры словы, якія характарызуюць быццё рэдэмптарыстаў: ТАК, З і ДЛЯ.

Першае слова - ТАК. Мы ўжо адкупленыя, і нашай задачай з'яўляецца толькі прамовіць гэтае слова да Хрыста. Трэба сказаць «так» усяму, што нам падорана Богам, у т.л. і нашаму пакліканню. І гэта «так» нашым зарокам мы павінны паўтараць зноўку кожны дзень. Больш за тое, варта казаць «так» і будучыні, верачы, што свет завершыцца ў Хрысце. Падмуркам жыцця рэдэмптарыстаў павінна быць ўсведамленне сябе хрысціянінам. З гэтым звязана найпрешая місія кожнага рэдэмптарыста - місія асабістага жыцця.

Другое слова - З - ісці дарогай З Ісусам. На гэтай дарозе не абмінем крыжа. Ісус казаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай сябе зрачэцца, прыме штодня на сябе крыж свой і ідзе за Мною» (Лк.9: 23). Цяжкасці і намаганні таксама адносяцца да нашага жыцця. А часта бывае так, што калі нам нешта цяжка даецца, то з гэтага выйдзе штосьці добрае. Наша задача - перамяняць жыццё ў любоў.

Трэцяе слова - ДЛЯ. Жыць ДЛЯ людзей. Хрыстос быў пасланы Айцом у свет дзеля людзей, і мы, удзельнічаючы ў Яго пасланні, павінны накіроўваць сваё жыццё на іншых людзей: "Як паслаў Мяне Айцец, так Я пасылаю вас» (Ян.20: 21). Для гэтага варта высвятліць сваё жыццё, унутраныя і міжасабовыя праблемы. Наступным крокам з'яўляецца пастанова і намер выправіць тыя праблемы, у чым абавязковым сродкам з'яўляецца малітва. У выніку наша жыццё павінна стаць навязваннем адносін паміж іншымі людзьмі, паколькі мы як рэдэмптарысты пакліканыя да Ісуса як Добрага Пастыра людзей.

На другой сустрэчы а. Ганс адказаў на пытанні братоў.
 
 
 
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: zmicier (06.09.2010)
Праглядаў: 488 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Разам каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Конструктор сайтов - uCoz